Колькасць стратных арганізацый узрасла на 4,6%



Згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць стратных арганізацый у студзені—лістападзе 2018 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2017-га вырасла з 1.108 да 1.159, або на 4,6%, іх удзельная вага — з 15,8 да 16,5%.

Чысты прыбытак арганізацый на 1 снежня склаў 5 млрд 979,7 млн рублёў, што на 23,2% менш, чым у студзені—лістападзе 2017 года. Прыбытак да падаткаабкладання склаў 8 млрд 199,11 млн (на 16,6% менш).

Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 7,5% да 15 млрд 519,3 млн рублёў. Рэнтабельнасць продажу і рэалізаванай прадукцыі склала 7,7 і 9,6% адпаведна (за аналагічны перыяд 2017 года — 8,3 і 10,4%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый краіны ў наяўных цэнах склала 201 млрд 745,4 млн рублёў, або на 16,6% больш, чым у студзені—лістападзе 2017 года.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у студзені—лістападзе 2018 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2017-га павялічыўся на 17,1% да 161 млрд 867,9 млн рублёў.

belapan.by