У Наваполацку затрыманы буйны наркагандляр з РФ



Днём 14 студзеня ў Наваполацку аператыўнікамі крымінальнага вышуку затрыманы 25 гадовы грамадзянін Расейскай Федэрацыі.

Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук упраўленнем МУС па Архангельскай вобласці РФ. У сябе на радзіме малады чалавек праз інтэрнэт арганізаваў продаж наркотыкаў у асабліва буйным памеры. Ён схаваўся ад следства ў красавіку 2017 года. Беларускім аператыўнікам паступіла інфармацыя пра тое, што ён знаходзіцца ў Наваполацку. Падчас яе адпрацоўкі было выяўлена, што расеец нелегальна пражываў на здымнай кватэры.

Вырашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю. За злачынства, у здзяйсненні якога ён падазраецца, артыкулам крымінальнага кодэкса Расейскай Федэрацыі прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 15 да 20 гадоў.  

Як паведамілі ва ўпраўленні крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама, у 2018 годзе супрацоўнікамі міліцыі вобласці затрымана 45 грамадзян, якія знаходзіліся ў разшукваліся іншымі дзяржавамі.

uvd.vitebsk.gov.by