«Спадчына ў дзеянні»: конкурс рэалізаваных праектаў



Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’яўляе конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг..

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары. «Конкурсам «Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што  Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні», – кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні».

Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС belarus.icomos.org. Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы.

Старт прыёма заявак – 15 студзеня, 2019,

Апошні дзень падачы – 15 сакавіка, 2019.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту: [email protected]  

Альбо на адрас 220092, Менск, вул. Траецкая набярэжная, 6.

Група ў Фэйсбук https://www.facebook.com/icomosby/?ref=your_pages

Хто можа ўдзельнічаць?

  • Архітэктары, рэстаўратары і праектныя арганізацыі;
  • Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы;
  • Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты.

якія рэалізавалі праекты ў справе гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяць гадоў):

«Спадчына ў дзеянні»: 5 намінацый, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс:

  1. Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны – для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый;
  2. Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны – для індывідуальных творцаў;
  3. Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны – для архітэктараў і рэстаўратараў;
  4. Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі / ревіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны – для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў;
  5. Лепшая інтэр’ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва – для мастакоў-рэстаўратараў.

 

Пераможцы будуць абвешчаныя ў кожнай намінацыі

Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, а таксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы пад час мерапрыемстваў арганізаваных Беларускім камітэтам ІКАМОС. Таксама пераможцаў чакаюць узнагароды ад галоўнага партнёра конкурса – кампаніі “Remmers”.  

Важна, што пераможцы і праекты  з кароткага спісу Конкурса «Спадчына ў дзеянні» атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што  конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце Конкурса”, –  кажа Сцяпан Стурэйка.

Паводле прэс-рэлізу