Australian Open: Аляксандра Сасновіч выйшла ў трэці круг



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (другая ракетка краіны і 31-я свету) упэўнена выйшла ў трэці круг адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

У другім раўндзе турніру ў дзвюх партыях беларуска перамагла 20-ю сеяную – дасведчаную эстонку Анэт Контавэйт. Лік па партыях – 6:3, 6:3. 

Наступнай суперніцай Сасновіч стане расейка Анастасія Паўлючэнкава (44-ы нумар рэйтынгу). Апошняя дастаткова нечакана за тры сеты адолела больш рэйтынгавую Кікі Бертэнс з Нідэрляндаў, 9-ю ракетку свету – 3:6, 6:3, 6:3.

Беларускае Радыё Рацыя