Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг чэмпіянату Аўстраліі



Услед за Аляксандрай Сасновіч у трэці круг адкрытага першынства Аўстраліі ўпэўнена прамаршавала і першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

У сустрэчы 1/32-й фіналу Сабаленка без асаблівых праблем у дзвюх партыях разабралася з брытанкай Кэці Бултэр (97-я ракетка планеты) – 6:3, 6:4.

У наступным раўндзе суперніцай Арыны Сабаленкі будзе прадстаўніца ЗША Аманда Анісімава (87-я ракетка свету). Амерыканка ў другім крузе нечакана лёгка адолела больш рэйтынгавую ўкраінку Лесю Цурэнку (24-ы нумар WTA) – 6:0, 6:2.

Беларускае Радыё Рацыя