У Гародні прайшла акцыя Velocity
На гарадзенскай плошчы Леніна праходзіць аднадзённая „Акадэмія Velocity”. Кожны мог пакатацца на новых беларускіх роварах AIST, пераадолець перашкоды на трасе, вырашыць тэарэтычныя задачы і атрымаць за гэта „пасведчанне кіроўцы” праекту Velocity. Мэта „Акадэміі” – навучыць раварыстаў правілам дарожнага руху і паводзінам на дарогах. Расказвае падпалкоўнік, старэйшы выкладчык Цэнтру павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў Дэпартаменту аховы МУС Юры Красноў:
– „Акадэмія Velocity” – гэта такі жывы праект. Тут любы жадаючы можа праверыць свае тэарэтычныя веды па правілах дарожнага руху, а таксама мы распрацавалі адмысловыя ўпражненні, на якім можна адпрацаваць стандарныя сітуацыі, якія найбольш часта адбываюцца з раварыстамі на дарозе.
Гародня стала апошнім абласным цэнтрам, куды даехаў праект. „Акадэмія” працуе толькі адзін дзень – сёння да 20-ай гадзіны.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава