Абеды ў сталовых даражэюць хутчэй, чым у рэстаранах



З 2012 года абеды ў сталовых даражэюць хутчэй, чым у рэстаранах, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз звестак Белстата.

Фота tut.by

Найбольшы разрыў паміж тэмпамі росту цэн быў зафіксаваны ў 2012 годзе (37,57% у сталовых супраць 30,85% у рэстаранах) і 2014 годзе (30,96% і 25,61%). Меншай розніца была ў 2016 годзе (13,80% і 8,65%), 2013-м (24,94% і 20,09%), 2018-м (9,88% і 6,18%), 2015-м (10,45% і 8,85%) і 2017-м (2,19% і 1,36%).

За апошнія сем гадоў кошт абедаў у сталовых павялічыўся ў 3,18 разу, у рэстаранах — у 2,51 разу пры агульным росце спажывецкіх цэн у 2,26 разу. Грамадскае харчаванне ў цэлым падаражэла ў 2,92 разу.

Кошт прыгатаванай кавы ў пунктах грамадскага харчавання ў 2018 годзе быў у 2,17 разу вышэйшы, чым у 2012-м. Пры гэтым цана кавы ў крамах павысілася за сем гадоў у 1,66 разу. За мінулы год кава ў грамадскім харчаванні падаражэла на 4,05%, у крамах — на 1,38%.