“Прафесійныя” жабракі спекулююць на тэме бежанства з Украіны



На Берасцейшчыне “прафесійныя” жабракі спекулююць на тэме бежанства з Усходняй Украіны. Прадстаўляючыся ахвярамі вайсковых падзей на Данбасе, жабракі гастралююць пераважна па вёсках ды невялічкіх мястэчках рэгіёну і просяць грошы.

Такія выпадкі зафіксаваны ў Драгічанскім, Іванаўскім ды Пінскім раёнах.

Калі грамадзяне хочуць дапамагчы сапраўдным пацярпелым, то лепш звяртацца ў рэгіянальныя аддзяленні Чырвонага Крыжа.

Старшыня пінскага аддзялення Наталля Калеснік адзначыла, што акцыя па зборы ахвяраванняў для ўкраінцаў працягваецца:

– Адбываецца рэспубліканская акцыя, прысвечаная дапамозе Украіне, Павялічваецца плынь бежанцаў, якія звяртаюцца ў і ў Чырвоны Крыж. Бедарускае Таварыства Чырвонага Крыжа абвясціла дабрачынны рахунак. Тут, на месцах мы таксама імкнемся ім дапамагчы. Ім неабходыя прадукты харчавання, рэчы, медыкаменты.

Па афіцыйным дадзеным, на Берасцейшчыну пераехала каля 2 тысяч украінцаў, з якіх палова атрымала дазвол на працаўладкаванне.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя