У 2019 годзе траціна плацяжоў Беларусі па дзярждоўгу прыпадзе на крэдыты Расеі
У 2019 годзе амаль траціна плацяжоў Беларусі па дзярждоўгу прыпадзе на пагашэнне крэдытаў Расеі. Гэта вынікае з версіі беларускага бюджэту „для грамадзян”, апублікаванай Міністэрствам фінансаў.”
Для ўсіх, хто цікавіцца дзяржаўнымі фінансамі, Міністэрства фінансаў працягвае рэалізацыю праекта „Бюджэт для грамадзян”, які стартаваў у 2018 годзе і дае магчымасць кожнаму неабыякаваму жыхару рэспублікі даведацца максімум інфармацыі пра бюджэт і бюджэтны працэс”, — тлумачыць ва ўступным слове міністр фінансаў Максім Ермаловіч.
У дакуменце адзначаецца, што з улікам прагнозных паказчыкаў па валавым унутраным прадукце і курсе долара ЗША нават пры дасягненні ўстаноўленых лімітаў дзяржаўны доўг па выніках 2019 года не перавысіць 41,6% да ВУП пры ўстаноўленым парогавым значэнні паказчыка эканамічнай бяспекі 45% да ВУП.
Агульная сума плацяжоў па дзяржаўным доўгу ў 2019 годзе складзе 8 млрд 736,9 млн рублёў, у тым ліку: па знешнім дзярждоўгу — 5 млрд 807,7 млн рублёў, па ўнутраным дзярждоўгу — 2 млрд 929,2 млн рублёў.
У тым ліку на пагашэнне аблігацый на ўнутраным рынку будзе накіравана 2 млрд 929,2 млн рублёў (33,5% агульнага аб’ёму выплат), на пагашэнне крэдытаў Расіі — 2 млрд 749,6 млн рублёў (31,5%), на крэдыты банкаў Кітая — 1 млрд 343,2 млн рублёў (15,4%), на крэдыты Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — 1 млрд 47,5 млн рублёў (12%), на выплаты па аблігацыях на знешніх фінансавых рынках — 363,9 млн рублёў (4,2%), крэдыты Сусветнага банка — 274,4 млн рублёў (3,1%), іншыя плацяжы па дзярждоўгу — 29,1 млн рублёў (0,3%).
З агульнай сумы на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу плануецца накіраваць 2 млрд 977,4 млн рублёў, што складзе 13,5% ад планавых расходаў рэспубліканскага бюджэту.
Пры гэтым расходы на абслугоўванне знешняга дзярждоўгу складуць 2 млрд 349,3 млн рублёў (1,1 млрд долараў ЗША), расходы на абслугоўванне ўнутранага дзяржаўнага доўгу складуць 628,1 млн рублёў. Расходы на абслугоўванне доўгу ў поўным аб’ёме фінансуюцца за кошт бягучых даходаў бюджэту.
На пагашэнне дзяржаўнага доўгу плануецца накіраваць 5 млрд 759,5 млн рублёў, у тым ліку 3 млрд 458,4 млн рублёў (1,6 млрд долараў) на пагашэнне знешняга дзярждоўгу, 2 млрд 301,1 млн рублёў на пагашэнне ўнутранага дзярждоўгу.
Фото: globallookpress.com