У Гомлі пачалі крымінальную справу за крадзеж прадуктаў для школьных сталовых
У Гомелі распачата справа па факце крадзяжу работнікамі Гомельскага гарадскога камбіната школьнага харчавання прадуктаў для школьных сталовых, паведамляе Следчы камітэт.
Па матэрыялах крымінальнай справы, загадчыца склада камбіната школьнага харчавання ў змове з іншымі работнікамі, а таксама індывідуальнымі прадпрымальнікамі крала прадукты, якія прызначаліся для гомельскіх школьнікаў.
Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку загадчыца склада, кладаўшчык, таваразнаўца, загадчыкі вытворчасці ўстаноў адукацыі абласнога цэнтра. Фігуранты падазраюцца ў прысваенні вялікай колькасці прадуктаў, якія, паводле дакументаў, нібыта былі накіраваныя ў школы. Вырашаецца пытанне аб ужыванні да затрыманых меры стрымання.
Праведзеныя неадкладныя следчыя дзеянні. Накладзены арышт на дарагі аўтамабіль, які належыць непрацуючай дачцэ загадчыцы склада камбіната. Цяпер усе злачынныя эпізоды дакументуюцца і ўсталёўваецца колькасць скрадзенага.
Фота: Shutterstock