Стартаваў продаж абанементаў на ЧЕ па біятлоне ў Менску і Гонку легенд
18 студзеня пачаўся продаж абанементаў на адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне і Гонку легенд, паведамілі ў прэс-службе БФБ.
Абанемент на ўсе віды спаборніцтваў чэмпіянату каштуе Вr70. Білеты на асобныя дні паступяць у продаж пазней. Білеты можна набыць на Ticketpro.by або ў білетных касах.
Гонка легенд з удзелам чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай пройдзе ў спарткомплексе „Раўбічы” 18 лютага. Чэмпіянат Еўропы па біятлоне будзе праходзіць тут з 20 па 24 лютага.
Расклад спаборніцтваў:
18 лютага:
Гонка Легенд;
мас-старт;
змешаная эстафета.
20 лютага:
16.00 – індывідуальная гонка (мужчыны);
19.30 – індывідуальная гонка (жанчыны).
21 лютага:
16.00 – адзіночная змешаная эстафета;
19.00 – змешаная эстафета.
23 лютага:
11.00 – спрынт (мужчыны);
14.00 – спрынт (жанчыны).
24 лютага:
11.00 – гонка праследавання (мужчыны);
13.00 – гонка праследавання (жанчыны).