У Беластоку развітаюцца з Паўлам Адамовічам



19 студзеня, у дзень развітання з прэзідэнтам Гданьска Паўлам Адамовічам, у Беластоку будзе арганізавана сустрэча ля Ратушы, каб аддаць даніну павагі і быць разам у такі ўрачысты момант.

Усе жадаючыя могуць прыйсці а 12-й гадзіне да Ратушы, запаліць святло памяці і стварыць са знічоў сэрца, каб ушанаваць памяць прэзідэнта Паўла Адамовіча.

Паглядзець цырымонію пахавання з Гданьска можна будзе ў суботу з 12,00 ў пакоі з вялікім экранам у Centrum Aktywności Społecznej  па вул. Św. Rocha 3.  Таксама заўтра а 12-й гадзіне ў Беластоку прагучаць сірэны. 

У сувязі са смерцю Паўла Адамовіча прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў рашэнне пра абвяшчэнне нацыянальнай жалобы з 18 студзеня з 17:00 да 19 студзеня да 19:00.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Grzegorz Mehring, gdansk.pl