Amnesty International правяла марафон у падтрымку палітвязняў



Люблінская аддзяленне арганізацыі Amnesty International правяла марафон напісання лістоў у падтрымку палітычных зняволеных.

Тысячы людзей з усяго свету пішуць лісты да ўрадаў тых краін, дзе знаходзяцца палітзняволеныя.

Можна таксама напісаць ліст асабіста палітзняволенаму ў турму са словамі падтрымкі.

IMG_1453

IMG_1450

IMG_1449

З подрабязнасцямі Марыя Лойка.

– Amnesty International правяла марафон 13-14 снежня. Было сабрана каля 500 лістоў, якія потым будуць разасланыя па розных краінах. Таксама Люблінскае аддзеленне Амнесці інтэрнешэнал у межах марафону арганізавала сустрэчу з беларускім палітыкам, былым палітзняволеным Вячаславам Сіўчыкам, які распавёў пра свой досвед побыту ў турме. Палітык высока ацаніў дзейнасць Amnesty International і падзякаваў арганізацыі. Таксама ён заклікаў да далейшых мерапрыемстваў, бо любое дзеянне і нават адзін ліст можа вельмі падтрымаць чалавека, які знаходзіцца ў турме за свае палітычныя погляды.

Марыя Лойка, Беларускае Радыё Рацыя

 

 

Л