Прэзентацыя “Палескай Бібліі” Фёдара Клімчука
23 студзеня ў Менску адбудзецца святочная прэзентацыя ўнікальнай кнігі “Новы Запавет” на палескай мове ў перакладзе вядомага мовазнаўцы Фёдара Данілавіча Клімчука.
Фёдар Клімчук – вядомы папулярызатар палескіх гаворак, гісторык, найлепшы знаўца мовы і традыцыйнай культуры Берасцейшчыны і Піншчыны.
Кніга выходзіць ўпершыню ў поўным выданні.
Спецыяльныя госці: – Ірына Мазюк і гурт “Кудмень” – Фольк-гурт “Рада” – Сёстры Лук’яновіч (в.Леснікі, Драгічынскі р-н) – “Палеская батлейка” ад Сямейнага тэатра Ларысы і Аляксандра Быцко
Вядоўца: Іна Хоміч Адрас: Галерэя Tut.by (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх)
Пачатак а 19.00
Уваход вольны, але толькі па рэгістрацыі.
Запоўніць заяўку можна тут.