У Пінскім раёне створаць біялагічны заказнік “Ярута”



У Пінскім раёне на тэрыторыі Парэцкага лясніцтва будзе створаны біялагічны заказнік мясцовага значэння “Ярута” плошчай у 735 гектараў. Мэта – захаванне участкаў балотна-лугавых і лясных біяцэнозаў з комплексамі рэдкіх і знікаючых відаў раслін ды жывёл, якія ўключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

“Ствараецца сапраўдны цэнтр для развіцця зялёнага турызму”, – адзначае краязнаўца Таццяна Хвагіна, нагадваючы пра існаванне ўнікальнага парэцкага парку:

– Гэты парк быў закладзены на мяжы 19-20 стагоддзяў выбітным чалавекам – Раманам Скірмунтам. Была выбрана звычайная дуброва ў пойме Ясельды. І вельмі цікава, тут, на Палессі, пераходзіць ад аднаго сорту дубоў да іншых. Можна пабачыць чырвоны, шарлахавы дуб, пабачыць балотны кіпарыс, радзіма якога ў далёкай Амазоніі. Арэхавыя дрэвы, якія прыехалі з Далёкага Усходу.

Акрамя парэцкага парку Рамана Скірмунта, на тэрыторыі Парэцкага лясніцтва знаходзіцца помнік прыроды “Прыазер’е Змяінае” ды экалагічная сцежка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Greenbelarus.info