„Мінчанка” перамагла „Сахалін”



Удала выступіў жаночы валейбольны клуб „Мінчанка” у чарговым туры адкрытай расейскай суперлігі. Беларуская каманда, якая стаяла ніжэй у турнірнай табліцы, на выездзе адолела клуб „Сахалін”. Лік па партыях – 3:1 (21:25, 25:18, 25:23, 25:23).

Гэта чацвёртая вікторыя „Мінчанкі” у турніры. Беларускі клуб пад кіраўніцтвам трэнера Віктара Ганчарова набраў 13 ачкоў і ідзе пакуль на 9-ым месцы з 12 калектываў. На 8-й пазіцыі якраз „Сахалін”, у якога 16 ачкоў.

У наступным туры, 27 студзеня, „Мінчанка” прыме на сваёй пляцоўцы казанскае „Дынама”, аднаго з трох лідараў турніру.

Беларускае Радыё Рацыя