Рупольдынг: Ірына Крыўко 6-я ў мас-старце



Дастаткова ўдала выступіла беларуская біятланістка Ірына Крыўко ў чарговай біятлоннай гонцы на этапе Кубку свету ў нямецкім Рупольдынгу. У гонцы з масавым стартам мацнейшая на сёння айчынная біятланістка заняла 6-е месца і трапіла ў кветкавую цырымонію.

Упершыню ў кар’еры ў індывідуальнай гонцы перамагла нямецкая біятланістка Францыска Пройс. Другое месца ў нарвежкі Інгры Тандрэволд, якая адстала толькі на дзве дзесятыя секунды. Гэтая скандынаўка ўпершыню ў сваёй кар’еры трапіла на п’едэстал Кубку свету. Трэцяй фінішавала славачка Паўліна Фіялкава.

З беларускіх мужчын-біятланістаў адабрацца ў масавы старт раней ніхто не здолеў. Сярод мужчын перамог лідар агульнага заліку Ёханэс Цінэс Бо.

У агульным заліку Кубку свету Ірына Крыўко мае 333 ачкі і размяшчаецца на 9-ым месцы. Наперадзе па-ранейшаму італійка Даратэя Вірэр.

Наступны этап біятлоннага Кубку свету пройдзе ў Італіі ў Антэрсэльве.

Беларускае Радыё Рацыя