Парэчча – перспектыўнае месца для турызму
На Піншчыне, у Парэччы, паркавы і рэшткі прамысловага комплексу прэм’ера Беларускай Народнай Рэспублікі, польскага сенатара Рамана Скірмунта знаходзяцца пад асобай увагай.
Гэта перспектыўнае месца для турызму. Распрацаваны план па ператварэнню вёскі ў гісторыка-культурны цэнтр.
Але бракуе фінансаў, каб пабудаваць неабходныя турыстычныя аб’екты і правесці рэстаўрацыю гістарычных помнікаў.
“Парэчча – гэта ўнікальны пінскі куточак”, – кажа намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна:
– У справе турыстычнай, у справе экскурсійна ёсць такое святое правіла – ёсць лакалізацыя паддзеяў. Калі пэўныя падзеі адбываліся тут, то значыць толькі тут мы пра гэта і размаўляем. Калі ёсць што паказаць, значыць мы паказваем аб’ект. Выдатны аб’ект турыстычны – гэта Парэчча.
Пошукі магчымасцяў, каб рэалізаваць план, працягваюцца. Не выключаецца варыянт прыцягнення прыватных інвестыцый альбо рэалізацыі міжнародных праектаў.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя