Беларусь павялічыла тарыфы на транзіт расейскай нафты
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла тарыфы на паслугі па транспарціроўцы расейскай нафты па беларускіх магістральных трубаводах.
У ведамстве адзначылі, што вызначэнне тарыфаў ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з дзеючымі двухбаковымі пагадненнямі Беларусі і Расеі. Перагляд тарыфаў мае планавы характар і адбываецца штогод.
У адпаведнасці з патрабаваннямі методыкі тарыфы змяняюцца з улікам сярэднегадавога індэкса спажывецкіх цэн, вызначанага параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Расеі (на 2019 год — 4,6%), павялічанага на 3%.
Такім чынам, на 2019 год тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па беларускіх магістральных трубаправодах праіндэксаваныя на 7,6%.
Паводле mart.gov.by