Пяць гадоў таму на Майдане загінуў Міхаіл Жызнеўскі



Пяць гадоў таму загінуў Міхаіл Жызнеўскі, які стаў адной з першых ахвяраў Рэвалюцыі годнасці.

Ён загінуў ад агнястрэльнага ранення падчас вулічнага супрацьстаяння з міліцыяй. 

Яго згадвае гарадзенец Дзяніс Івашын, які ў той час быў у Кіеве:

– На той час хадзіў увесь час з бел-чырвона-белым сцягам. Натуральна ён пабачыў, падышоў сам да мяне наўрост, мы пазнаёміліся. З таго моманту мы падтрымлівалі такія пабрацімскія адносіны. Я непасрэдна знаходзіўся ў Першай сотні львоўскай самаабароны, ён быў актывістам адной з соцен Майдана.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

У памяць пра яго ў цэнтры ўкраінскай сталіцы ўсталяваны помнік.

Героя Небеснай сотні пахавалі на могілках ля вёскі Сцяг Працы, што пад Гомелем. Пазней, дзякуючы намаганням беларускай і ўкраінскай грамадскасці, на месцы пахавання быў усталяваны помнік. Бард Андрэй Мельнікаў адзначае, што ў час небяспекі ён павёў сябе годна:

– Ён загінуў маладым, але ён загінуў сапраўды дзеля вялікай, як бачым, ролі. Ён жывы прыклад таго, што засталося пасля яго. Мы едзем сюды і прасвятляемся, мы едзем сюды і робімся лепшымі. Я ўжо больш чым у два разы перажыў яго, я разумею, што вось гэтая смерць яго, яна дапамагае не так баяцца смерці і паспрабаваць таксама павесці сябе годна.

Акрамя Жызнеўскага 22 студзеня загінуў яшчэ адзін абаронца Еўрамайдану – Сяргей Нігаян. Абодвум пратэстоўцам прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прысудзіў званне героя Украіны.

„Жызнеўскі. Воін святла” д/ф, рэж. Міхаіл Аршынскі (2016)

Беларускае Радыё Рацыя