Украіна выйшла з трох пагадненняў у рамках СНД
Украіна выйшла з трох пагадненняў па эканамічным супрацоўніцтве ў рамках СНД, паведамляе ўкраінскае інфармагенцтва УНН.
„23 студзеня па ініцыятыве Мінэканамразвіцця кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне аб спыненні для Украіны дзеянні трох пагадненняў па эканамічным супрацоўніцтве, заключаных у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гэта пагадненне аб міждзяржаўным абмене эканамічнай інфармацыяй, пагадненне аб абмене інфармацыяй у галіне знешнеэканамічнай дзейнасці і пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці”, – гаворыцца ў паведамленні.
- Адзначаецца, што Мінэканамразвіцця распрацавала праект адпаведнай пастановы ў мэтах выканання ўказа прэзідэнта Украіны „Аб вырашэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 2 мая 2018 года” Аб прыпыненні дзеяння для Украіны асобных міжнародных дагавораў, заключаных у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў”.
- Раней Украіна выйшла з пагаднення аб развіцці выставачна-кірмашовай дзейнасці ў рамках СНД.