Лявон Анацка ўступіць у Федэрацыю лёгкай атлетыкі



У катэгорыі індывідуальнага заліку лідскі ультрамарафонец Лявон Анацка стаў рэкардсменам па даўжыні прабегу ў рэйтынгу міжнароднага клуба аматараў бегу (КЛБМатч) за 2018 год. Ён адолеў 3650 кіламетраў і 390 метраў у васямнаццаці найдаўжэйшых стартах.

Такія поспехі, нарэшце, сталі нагодай таго, што Лявон Анацка падаў заяўку ў Гарадзенскае абласное ўпраўленне спорту і турызму пра ўступленне ў Федэрацыю лёгкай атлетыкі.

Я неяк спрабаваў гэта год таму зрабіць. Вагаўся, ці трэба гэта рабіць. Але атрымалася так, што два дні таму я стаў індывідуальным прадпрымальнікам. Раней я быў рабочым на абутковай фабрыцы, дзе 10 гадоў прапрацаваў. Суткавы забег, суткавыя ультрамарафоны змусілі мяне стаць багатым, бо не хапае грошай. Калі не на мяне, то на беларускую каманду, на наша падарожжа і ўсе планы.

Найбліжэйшы ультрамарафон на беларускай зямлі плануецца правесці ўлетку на Шчучыншчыне. Цяпер у склад новай лідскай міжнароднай дружыны „Ultrarun veras”, акрамя Лявона Анацкі, уваходзіць 18 чалавек. Першы міжнародны ультрамарафон у Беларусі адбыўся ў тры этапы (6 содняў) летась і прайшоў у Лідзе.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара