Футбалісты БАТЭ накіраваліся на збор у Турцыю



Чэмпіёны Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ 24 студзеня накіраваліся на першы перадсезонны вучэбна-трэніровачны збор у турэцкі Белек, паведамілі ў прэс-службе барысаўчан.

На першым этапе падрыхтоўкі каманда Аляксея Багі правядзе тры кантрольныя матчы: 29 студзеня – з клубам „Сувон Самсунг Блюўінгз” (Рэспубліка Карэя), 3 лютага – з аўстрыйскім „Вольфсбергерам”, 6 лютага – з сербскай „Вайводзінай” з Нові-Сада.

Новы сезон футбалісты БАТЭ пачнуць матчамі 1/16 фіналу Лігі Еўропы з англійскім „Арсеналам”. Першая сустрэча адбудзецца 14 лютага ў Барысаве, а 21 лютага ў Лондане пройдзе паядынак у адказ за выхад у 1/8 фіналу.

belta.by