Пінск прымае статус “Культурнай сталіцы Беларусі”



Пінск урачыста прыме статус “Культурная сталіца Беларусі – 2019”. Мерапрыемства адбудзецца ў Гарадскім доме культуры, пачатак а 16-й гадзіне.

Цырымонія працягнецца вялікім гала-канцэртам з удзелам як рэгіянальтых, так і рэспубліканскіх выканаўцаў. “Каб год застаўся ў гісторыі Пінска – трэба зрабіць рэальныя справы для горада”, – адзначае мясцовы блогер Мікалай Клімовіч:

– Я думаю, што трэба адрэстаўраваць будынкі,  знакавыя для горада Пінска. Не руйнаваць помнікі архітэктуры горада. А паказаць – вось мы захавалі гісторыю. Да чаго мы зараз прыйшлі? Мы знішчылі палову помнікаў архітэктуры горада.

Па пяпярэдняй інфармацыі, мерапрыемствы, якія запланаваныя на год у Пінску больш маюць фармат фестываляў, канцэртаў і творчых імпрэз. Але ўжо з’явілася ініцыятыва па ўсталяванні памятнай кампазіцыі ў гонар зруйнаванага за савецкім часам касцёла святога Станіслава.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск