У Лондане за $146 тысяч прадалі два партрэты Леніна



У Лондане на таргах у аўкцыённым доме Phillips за 113 тысяч фунтаў стэрлінгаў ($147 тысяч) прадалі два партрэты Леніна, кіраўніка бальшавіцкай партыі і савецкай дзяржавы. Іх аўтар — вядомы амерыканскі мастак, дызайнер і пісьменнік Эндзі Уорхал (1928 — 1987). Ён выканаў гэтыя працы ў апошнія тыдні свайго жыцця. Адзін партрэт мае назву „Ленін”, за яго заплацілі 48 тысяч фунтаў стэрлінгаў (62,5 тысячы долараў), за „Чырвонага Леніна” — 65 тысяч фунтаў стэрлінгаў ($84,6 тысячы).

 

Фота phillips.com