У Трацякоўскай галерэі ўкралі „Ай-Петры. Крым”



У Трацякоўскай галерэі скрадзена вядомая карціна знакамітага мастака Архіпа Куінджы „Ай-Петры. Крым”. Пра гэта паведамляюць у сацсетках наведнікі музея. 

Па словах відавочцаў, злаўмыснік пад выглядам музейнага супрацоўніка дастаў карціну з рамы і знік з ёй проста на вачах людзей.

Пасля гэтага выхад з галерэі заблакавала паліцыя. Супрацоўнікі правахоўчых органаў праводзяць дагляд усіх, хто знаходзіцца ў музеі. Мяркуецца, што злачынца можа яшчэ знаходзіцца ў галерэі.

Прэс-сакратарка галерэі Анна Катляр не змагла пацвердзіць радыёстанцыі «Говорит Москва» інфармацыю пра крадзёж, сказаўшы, што яна не валодае інфармацыяй.

Беларускае Радыё Рацыя