Жыхарка Маладэчна задушыла 8-гадовага сына
Увечары 26 студзеня ў Маладэчанскі РАУС паступіла паведамленне ад мясцовай жыхаркі пра тое, што яна задушыла сына.
Інфармацыя пра смерць васьмігадовага дзіцяці пацвердзілася, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле падазрэння ў забойстве заведама малалетняга затрыманая 29-гадовая маці дзіцяці. У сувязі з прыкметамі псіхічнага расстройства яна шпіталізаваная ў медыцынскую ўстанову, дзе выстаўлены пост аховы. Згодна з наяўнымі звесткамі, падазраваная выхоўвала сына адна, але жыла ў кватэры са сваякамі.
Следчыя з мэтай устанаўлення матыву, абставінаў, усіх магчымых фактараў, якія сталі прычынай здарэння, дапытваюць сваякоў, суседзяў. Дакладная прычына смерці дзіцяці стане вядомая паводле вынікаў судова-медыцынскай экспертызы.
БелаПАН
Фота sk.gov.by