Калядаванне ў Гайнаўцы
Калі, паводле традыцыі, каляднікі прыносяць шчасце, то Гайнаўка ў гэтым годзе будзе мець яго ў дастатку. У горад прыехалі каляднікі з усяго рэгіёну.
На сцэне Дома культуры было прадстаўлена цэлых 17 калектываў, а таксама традыцыйны спектакль „Herody”. Журы прымала пад увагу ровень выканання і захоўвання традыцыйнага рэпертуару і формы.
Захаванне культурнай спадчыны, у тым ліку традыцыйнай, народнай з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашай установы, – кажа Цэзары Mелко – дырэктар WOAK. – Каляднікі, якія прыехалі сюды з усяго рэгіёну – вельмі прыгожая і эфектыўная форма захавання і прасоўвання гэтай традыцыі. Так шмат каляднікаў у адным месцы, так шмат пажаданняў дабра. Жыхарам Гайнаўкі можна толькі пазайздросціць поспеху і працвітанню ў гэтым годзе, – дадае ён з усмешкай.
Традыцыя калядавання да гэтага часу жыве на Падляшшы, і каляднікі па-ранейшаму вітаюцца і прымаюцца. У Гайнаўцы добрыя калядныя пажаданні сыходзілі не толькі са сцэны, але перш за ўсё ад сэрца.
Гэта XXX Ваяводскія сустрэчы калядных калектываў. Іх арганізаваў Ваяводскі асяродак анімацыі культуры ў Беластоку разам з Гайнаўскім Домам культуры.
Паводле woak.bialystok.pl