Часопіс з ЗША уключыў Берасце ў топ-19 месцаў, якія варта наведаць



Амерыканскі лайфстайл-часопіс PureWow уключыў Берасце ў спіс маладаследаваных месцаў, якія варта наведаць у 2019 годзе.

На думку выдання, Берасце несправядліва абдзелены ўвагай турыстаў.

„А шкада. Бо ў гэтым горадзе на беларуска-польскай мяжы ёсць шмат цікавых месцаў. Аматараў гісторыі пацешаць Берасцейская крэпасць і археалагічны музей „Бярэсце”, у якім прадстаўлены раскоп славянскай вёскі XIII стагоддзя. Згаладаліся? Паспрабуйце стравы нацыянальнай кухні, напрыклад бульбяную кашу, усяго за некалькі рублёў”.

На жаль, часопіс не ўдакладняе, што за бульбяная каша і дзе ў Берасці яе можна паспытаць.

zviazda.by