У познаньскай галерэі „Арсенал” згадаюць пра выставу „Залешаны”



Лявон Тарасэвіч, Маргарыта Дзмітрук, Агнешка Арнольд. У галерэі “Арсенал” у Познані адбудзецца сёння, 29 студзеня, сустрэча з творцамі выставы “Залешаны”, што адкрылася год таму і была прымеркаваная да 72 –ой гадавіны пацыфікацыі вёскі Залешаны на Падляшшы.

Адбудзецца таксама прэм’ера кнігі, прысвечанай паўставанню выставы. “І сама выстава, і выданне ёй прысвечанае, ёсць вельмі важнымі для захавання памяці аб трагічных падзеях 73-гадовай даўніны ў Залешанах,”- кажа мастачка, суаўтарка выставы Маргарыта Дзмітрук.

 – Кніжка паўставала цэлы год. Гэта адзіны след па гэтай выставе, які застанецца. Таксама і вобраз пра Залешаны, бо гэтую гісторыю мы маем у памяці, але няма для гэтай гісторыі адпаведнага вобразу. Так што тут таксама застанецца і вобраз. Усё гэта яны, Лявон і спадарыня Агнешка, выканалі на выставе ў Познані год таму.

У выданні “Залешаны”, прэзентацыя якога адбудзецца сёння вечарам у галерэі “Арсенал” у Познані, знайшліся інтэрв’ю з мастакамі Лявонам Тарасэвічам, Маргарытай Дзмітрук і Агнешкай Арнольд, рэжысёркай фільму “Герой”. У публікацыі змешчана таксама шмат фатаграфіяў, якія дакументуюць паўставанне выставы. 

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя