Былога дырэктара шклозавода „Нёман” судзяць за карупцыю



У Наваградку сёння пачаўся судовы працэс па гучнай справе пра хабары. На лаве падсудных – 54-гадовы экс-дырэктар славутага шклозавода «Нёман». Стаж працы ў падсуднага на пасадзе кіраўніка быў меншы за год. Аднак гэтага хапіла, каб выпрацаваць схему.

Па версіі абвінавачвання, экс-дырэктар браў з партнёраў грошы за права першачарговай пастаўкі шклаваты і яе своечасовую адгрузку. Бізнесмены згаджаліся, бо ў сезон попыт на ўцяпляльнік вялікі, а кожны дзень прастою на будоўлі абарочваецца зрывам тэрмінаў і стратамі. У справе значацца тры эпізоды: аэрапорт, кафэ, запраўка. Экс-дырэктар тройчы прыязджаў у сталіцу на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх кампаній. Усяго з рук кліентаў ён атрымаў 6000 долараў.

Таксама па справе пра хабары на шклозаводзе «Нёман» праходзіць і начальнік упраўлення продажаў шклаваты. Ён прызнаўся, што за садзейнічанне ў пастаўках атрымаў ад украінскіх кліентаў 1200 долараў.

ont.by