У Познані адбылася сустрэча з падляшскімі мастакамі
У галерэі „Аrsenal” у Познані адбылася сустрэча з мастакамі: Лявонам Тарасэвічам, Маргарытай Дзмітрук ды Агнешкай Арнольд, якія год таму адкрылі выставу „Зялешаны”, прымеркаваную да 72–й гадавіны пацыфікацыі вёскі Залешаны на Падляшшы.
Падчас сустрэчы адбылася папярэдняя прэзентацыя выдання прысвечанага выставе.
„Выстава і выданне, якое ёй прысвечана, вельмі важныя для захавання памяці пра трагічныя падзеі 73-гадовай даўніны ў Залешанах”, – кажа суаўтарка выставы Маргарыта Дзмітрук:
– Наведнікі, якія прыязджаюць з Беласточчыны, успрымаюць гэту выставу больш эмацыйна, бо ведаюць гэтую гісторыю. Людзям з Заходняй Польшчы гэта гісторыя зусім незнаёмая. Трэба гаварыць пра нашу памяць, пра нашу гісторыю, пра нашу самасвядомасць.
У выданні „Залешаны”, прэзентацыя якога адбудзецца ў галерэі „Аrsenal” у Познані, змешчаны інтэрв’ю з мастакамі: Лявонам Тарасэвічам, Маргарытай Дзмітрук, Агнешкай Арнольд, рэжысёркай фільму „Герой”, а таксама фотаздымкі прысвечаныя стварэнню выставы.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота gazeta.pl