У Менску адбыўся форум „Свабоду палітвязням Беларусі”



Удзельнікі форума прынялі рэзалюцыю, у якой запатрабавалі ад уладаў вызваліць з няволі людзей, якія  асуджаныя па палітычных прычынах.

Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і мадэратара мерапрыемства Паўла Севярынца, у рэзалюцыі прыводзяцца прозвішчы 8 чалавек.

– Мы запатрабавалі іх вызваленне да правядзення Еўрапейскіх гульняў. Мы запатрабавалі спыненне крымінальных справаў супраць журналістаў. Рэпрэсій супраць незалежных СМІ. Адмены крымінальнага прысуду Федынічу і Комліку. А таксама адмены закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму, які выкарыстоўваецца дзеля палітычных рэпрэсіяў супраць іншадумцаў у Беларусі.  

Асноўная ідэя форуму палітвязняў, – сказаць Аляксандру Лукашэнку і еўрапейцам, – у Беларусі трэба вызваліць палітычных вязняў, інакш гэтая тэма будзе гучаць і падчас Еўрапейскіх гульняў у Менску, – падкрэсліў Павел Севярынец.

Беларускае Радыё Рацыя