Еўрапейскі суд абавязаў Расею выплаціць Грузіі 10 мільёнаў еўра



Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць Грузіі 10 мільёнаў еўра за масавую дэпартацыю яе грамадзян. Такім чынам ЕСПЧ задаволіў іск Грузіі пра кампенсацыю за дэпартацыю грузін з Расеі ў 2006 годзе.

Суд пастанавіў, што дэпартацыя закранула не менш 1500 грамадзян Грузіі. 10 мільёнаў еўра паводле рашэння ЕСПЧ павінны быць размеркаваныя паміж пацярпеўшымі. Кожны, хто быў дэпартаваны, атрымае па 2 тысячы еўра. Тыя, хто быў незаконна пазбаўлены волі і яго ўмовы ўтрымання пад вартай былі парушаны, атрымаюць ад 10 тысяч да 15 тысяч еўра.

Іск у ЕСПЧ пра масавую дэпартацыю грамадзян Грузіі быў паданы ў 2015 годзе. Сума патрабаванняў складала больш 70 мільёнаў еўра.

У 2006 годзе ў Грузіі па абвінавачванні ў шпіянажы былі арыштаваны чацвёра супрацоўнікаў расейскага Галоўнага разведвальнага ўпраўлення. На фоне таго арышту афіцэраў ГРУ Расея пачала ў адказ высылаць грамадзян Грузіі за парушэнне візавага рэжыму. Усяго паводле даных Мінюсту Грузіі, тады былі дэпартаваныя 4634 чалавекі.

Беларускае Радыё Рацыя