Мікола Купава: Усе ўмовы мы выканалі, але дошка не павешана
Аргкамітэт па святкаванню ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў заяву, у якой заклікае ўлады ўсталяваць мемарыяльную дошку на будынку па вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе была абвешчана незалежнасць БНР.
Па словах кіраўніка аркамітэту, мастака Міколы Купавы, гэта было абяцана ўладамі яшчэ год таму, але так і не выкананана.
– Мы дамаўляліся з Мінгарвыканкамам, і яны пайшлі на гэта. Мы дзякуем за тое, што яны дапамаглі правесці свята і іншая дапамога была. Але дошку так і не павесілі. Дошку разгледзеў, ухваліў і прыняў дзяржаўны мастацкі савет. Людзі за тры гадзіны сабралі 6 тысяч рублёў для таго, каб адліць дошку з бронзы. Ніякіх пярэчанняў няма. А да гэтай пары дошка не павешана. Гэта самае галоўнае.
Таксама ў заяве аргкамітэта па святкаванню ўгодкаў БНР прапаноўваецца перайменаваць вуліцу Валадарскага ў вуліцу братоў Луцкевічаў, адных з галоўных ініцыятараў стварэння БНР.
Беларускае Радыё Рацыя