Малебны ў гонар холмскіх і падляшскіх мучанікаў у Шпаках і Занях
Малебнам у гонар холмскіх і падляшскіх мучанікаў ушануюць сёння ў Шпаках і Занях памяць бязвінных ахвяраў гэтых вёсак, якія загінулі ў пажары або ад стрэлаў жаўнераў польскага антыкамуністычнага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса (псеўданім Буры).
Ацалелыя ў той трагедыі сем’і ахвяраў ужо другі год запар сустракаюцца ля помніка-магілы ў Занях і ля помніка ў Шпаках.
– Нашым абавязкам ёсць памаліцца. Маліцеся за іх, памятайце іх і прабачце тым, хто гэта зрабіў.
– Там помнік зроблены, але людзі ў нас усе пахаваныя на могілках. Тыя, што тут загінулі.
– Па тым спаленні два гады мы жылі ў Аўгустове. Але бабця казала: на радзіму, на радзіму. І мы вярнуліся.
Малітвенная сустрэча праходзіць па ініцыятыве айца Марка Якімюка. У Занях малітва пачнецца ў 9 гадзінаў, у Шпаках у 11.
73 гады таму 2 лютага 1946 году па загаду “Бурага” пацыфікавалі 3 вёскі. Загінула тады звыш 30 чалавек, галоўным чынам жанчыны і дзеці.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя