Арына Сабаленка – дзявятая ў рэйтынгу WTA
У абноўленым рэйтынгу Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) беларуска Арына Сабаленка ўзнялася яшчэ на адну прыступку і цяпер займае дзявятую пазіцыю з 3565 баламі.
Першае месца ў рэйтынгу WTA займае Наомі Осака (Японія).
У Аляксандры Сасновіч — 33-яе месца, Вікторыі Азаранкі — 48-ае, Веры Лапко — 60-ае.
Беларускае Радыё Рацыя