У Жодзіне ўсталююць пешаходныя агароджы з беларускім арнаментам
У Жодзіне збіраюцца ўсталяваць ацынкаваныя металічныя пешаходныя агароджы ў выглядзе беларускага арнаменту. Інфармацыя пра гэта змешчаная на сайце дзяржаўных закупак. Замаўляе агароджы рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог „Мінскаўтадор-Цэнтр”.
icetrade.by icetrade.by
Праект мусіць быць рэалізаваны ў бягучым годзе. Агульны прыблізны кошт закупкі складае больш за 37 тысяч рублёў (каля 17 тысяч долараў).
Фота realt.by