Лукашэнка прызначыў старшынь менскіх гарадскога і абласнога судоў
Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў указ № 38 „Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў”.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, старшынёй Менскага гарадскога суда прызначаны Павел Каршуновіч. Суддзёй і старшынёй Менскага абласнога суда прызначаны Эдуард Каспяровіч, які да цяперашняга часу працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні і суддзі Берасцейскага абласнога суда.
Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў шэраг суддзяў і старшынь розных судоў у рэгіёнах Беларусі.