Яны пыталіся: “Мы жыць будзем?”



  • Толькі не кажы, што ты ў савецкім войску быў разведчыкам, ці выконваў сакрэтныя спецзаданні.

Ведаю я такое: сустрэнешся з мужчынам “прыкладна нашага з вамі ўзросту”  і як пачне ён пра войска распавядаць, хаця і мінула з таго часу больш за 35 гадоў, так і пачуеш, што быў ён у войску спецагентам, і было тое засакрэчана-засакрэчана, але толькі цяпер ён можа распавесці і толькі мне, а больш нікому,  і далей – пераказ фільмаў з тэлевізару. 

  • Не, я не буду такое казаць, – суразмоўца шчыры чалавек, – я ва ўнутраных войсках быў… Спецвойскі.
  • Ну, пачалося, я ж папярэджвала.
  • Я быў камсоргам.
  • І што?
  • Мы адвозілі людзей, асуджаных ла смяротнага пакарання пасля суда на Валадарку.
  • Што?
  • Спачатку на судзе былі. У Савецкім Саюзе ў судах не было клетак. Асуджаны сядзеў за бар’ерам. Мы стаялі па баках, ахоўвалі. А потым, калі зачытвалі прысуд, выходзіў афіцэр і толькі тады ўздзяваў кайданкі. А да гэтага падсудны быў без кайданках – прэзумпцыя невінаватасці. Мы былі ў судах  Магілёўскай вобласці А я ў машыне з імі ехаў да турмы. У машыне мы размаўлялі, я іх супакойваў, яны пыталіся: “Як ты думаеш, я жыць буду?”
  •  А ты?
  • А я адказваў: “Усё будзе добра. Абскардзіш прысуд. Ты яшчэ вычыцца пойдзеш”.
  • А пасля што?
  • Не ведаю, мы іх толькі да брамы Валадаркі давозілі, а там ў другую машыну іх перасаджвалі за брамай. Мы за браму не заязджалі. Брама зачынялася і ўсё. Не ведаю, што з імі потым было.
  • А пры чым тут, што ты быў камсоргам?
  • Гэта ж вельмі адказная справа, не кожнаму маглі даверыць.
Беларускае Радыё РАЦЫЯ