Што актывісты думаюць пра вылучэнне Алены Анісім?



Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы Алена Анісім выказала жаданне прыняць удзел у прэзідэнцкай гонцы. Яе рашэнне было даволі нечаканым для дэмакратчнай грамадскасці, бо актыўнасці ў палітжыцці з яе боку не назіралася.

Палітыкі і грамадскія актывісты Берасцейскага рэгіёну лічаць выказванне Алены Анісім не зусім абдуманым, гаворыць кіраўнік Руху „За Свабоду” у Баранавічах Уладзімір Гундар:

– Больш прыхільны быў бы да Канапацкай, хоць яна і не мой герой.

Сазонаў Вячаслаў:

– У яе няма штабу, няма структураў па ўсёй краіне не толькі, каб перамагчы, але і каб весці больш-менш прыстойную кампанію.

Рух „За Свабоду” Юрый Казакевіч:

– Гэта цягне галасы ў нейкага адзінага дэмакратычнага кандыдата ў прэзідэнты. Было б больш карысці, калі б яна гэтага не зрабіла.

Апытаныя палітыкі і актывісты спадзяюцца, што Анісім зменіць рашэнне. Па іх словах, людзі змучаныя выбарамі без выбару на працягу чвэрці стагоддзя, лічаць, што дэмакратычная грамадскасць павінна мець адзінага “раскручанага” кандыдата, якому людзі даверацца.

Цалкам матэрыл:

Беларускае Радыё Рацыя