Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Многія беларусы добра ведаюць пра ўнікальныя Краснасельскія неалітычныя крэмнездабыўныя шахты ў Ваўкавыскім раёне. Пра іх нават можна прачытаць у школьных падручніках па гісторыі Беларусі.
Калекцыянер і археолаг Міхась Вераціла родам з гэтых мясцін. Яго жыццё працякала на фоне адкрыцця, выяўлення і разбурэння гэтага цікавага аб’екта археалогіі і гісторыі – шахтаў па здабычы крэмню – “жалезнага каменнага веку”. Таму ён усё жыццё даследуе, як жылі далёкія продкі “жалезнага каменнага веку”. Першую легенду-апавяданне “Курыны Бог” Міхась Вераціла надрукаваў у 1985 годзе . Гэта апавяданне пахваліў гісторык Міхась Чарняўскі. Тады спадар Вераціла працягваў пісаць новыя легенды пра людзей “жалезнага каменнага веку”. Іх назбіралася цэлая кніжка “Багі з-над Росі”, якая нядаўна пабачыла свет у Слонімскай друкарні накладам 200 асобнікаў.
У кнігу Міхася Верацілы ўвайшлі 20 апавяданняў-легенд, якія аздоблены рознымі малюнкамі і здымкамі.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Ваўкавыскі раён
Малюнкі з кнігі “Багі з-над Росі”