НАТА аформіла рашэнне пра ўступленне Паўночнай Македоніі



Нягледзячы на ​​рэзкія пярэчанні Расеі, НАТА аформіла рашэнне пра ўступленне Рэспублікі Паўночная Македонія ў альянс. Адпаведны пратакол падпісалі ў Брусэлі ў сераду, 6 студзеня, амбасадары 29 краін НАТА ў прысутнасці міністра замежных спраў балканскай краіны Ніколы Дзімітрава.

Калі падпісаны пратакол будзе ратыфікаваны ўсімі краінамі альянсу, Паўночная Македонія стане 30 краінай НАТА. Чакаецца, што гэта адбудзецца не пазней за 2020 год. Але, пачынаючы з сённяшняга дня, можа прысутнічаць у якасці назіральніка на ўсіх мерапрыемствах альянсу.

dw.com