Творчы вечар паэта скарбніка групы “Бу-Ба-Бу” Аляксандра Ірванца



Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на творчы вечар паэта Скарбніка групы “Бу-Ба-Бу” Аляксандра Ірванца (Украіна).

Бу-Ба-Бу (Бурлеск-Балаган-Буфанада) – літаратурная суполка, заснаваная 17 красавіка 1985 г. ў Львове Юрыем Андруховічам (Патрыярх), Віктарам Небаракам (Пракуратар) і Аляксандрам Ірванцом (Скарбнік).

Літсуполка “Бу-Ба-Бу” стала ўвасабленнем карнавальнага необарокавага мыслення, уласцівага метагістарычнай карнавальнай культуры чалавецтва. Сацыяльным падмуркам метагістарычнага карнавала ва Украіне стаў падсвядомы масавы сіндром залому, які суправаджаў распад імперыі і выклікаў два метапсіхічныя складнікі: грамадскую дэпрэсію і масавую карнавальную смехарэфлексію на катаклізм сістэмы. Творчасць удзельнікаў “Бу-Ба-Бу” ў межах самой літсуполкі стала сітуацыйна-канцэптуальным мастацкім водгукам на грамадскую рэфлексію.

Пачатак: 07.02 (19:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Менск, вул. М. Багдановіча, 13) Уваход вольны

budzma.by