Гамельчукі апанавалі гандлёвыя цэнтры ў прымежных расейскіх гарадах
З-за абвалу курса расейскага рубля шопінг для беларусаў у суседняй краіне стаў вельмі прыцягальным. Паводле гомельскага прадпрымальніка Валерыя Сляпухіна, найбольш выгадна набываць у Расеі бытавую тэхніку:
– На працэнтаў 15 смела можна сказаць што танней. На вялікія, сур’ёзныя пакупкі, як тэлевізар, або як лядоўня, альбо пральная машына, можа быць цэннік яшчэ больш выгадны. Але гэта буйнагабарытная тэхніка, не кожны наважыцца яе везці з сабой. Людзі ў асноўным едуць альбо ў Навазыбкаў, альбо ў Клінцы. Да Клінцоў дзве з паловай гадзіны езды, там горад, дзе многа бытавой тэхнікі.
16 снежня курс еўра ў адносінах да расейскага рубля дасягнуў гістарычных адзнакаў максімума, 100 рублёў. За адзін амерыканскі даляр трэба аддаць 80 расейскіх рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота gomelnews.onliner.by