Пасквіль ад светлагорскай раёнкі



Шасцёра актывістаў супраціву Светлагорскаму шкоднаму заводу беленай цэлюлозы былі на прыёме ў міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка не адны. Актывісты ў кабінеце міністра побач з яго памочнікамі ўбачылі знаёмыя твары рэдактара і журналістаў іх дзяржаўнай раёнкі “Светлагорскія навіны”, заснавальнікам якой з’яўляецца светлагорскі райвыканкам. Не паспелі пасля сустрэчы даехаць дадому, як тыя накаталі матэр’яльчык, гаворыць  сябра Праваабарончага цэнтра „Вясна” Алена Маслюкова:

– З’явілася вельмі непрыгожая, неахайная інфармацыя пра тое, як светлагорскія актывісты “хадзілі праўды шукаць” у міністра. І гэта лёгкае дэжавю ім нагадала, што мы кажам увесь час пра адно і тое ж. Так, насамрэч, мы кажам увесь час пра адно і тое ж. Пра тое, што парушаюцца нашыя правы на чыстае навакольнае асяроддзе. Дыхаць свежым паветрам, жыць у камфортных умовах – пра гэта мы і гаворым.

Паводле Алены Маслюковай, нармальныя людзі не могуць зразумець гэтых мясцовых пісак. А з чалавечага пункту гледжання нават слоў няма: яны ж самі і іх дзеці дыхаюць гэтым жа брудным паветрам і карыстаюцца такой жа бруднай вадой.

Беларускае Радыё Рацыя

Скрыншот з YouTube