Якім быць „Дню Волі – 2019” у Гародні



У нядзелю, 10-га лютага, а 18-00 гадзіне, гарадзенцы збяруцца, каб абмеркаваць варыянты святкавання Дня Волі. 

У цэнтры гарадскога жыцця на вуліцы Кірава, 3 арганізацыйны камітэт, да якога могуць далучыцца ўсе, каму дарагая дата 25-га сакавіка 1918 года, вырашаць, якім быць „Дню Волі  – 2019” у Гародні.

Кажа Вадзім Саранчукоў:

– Размеркаваць адказнасці, абмеркаваць выклікі, якія ў нас ёсць, маю на ўвазе фінансавыя, асабліва ў звязку з апошнімі навінамі пра падвышэнне аплаты за так званую ахову мерапрыемства з боку міліцыі, і заканчваючы іншымі гаспадарчымі момантамі. Таму мы звяртаемся сёння да ўсіх, каму гэтая тэма цікавая, каму ёсць што сказаць па-сутнасці, а не проста пасядзець 15 хвілінаў і паразмаўляць. Калі маюць смеласць і гонар  узяць нейкія абавязкі на сябе. То запрашаю прыйсці у 18 гадзін 10 лютага на Кірава 3, каб абмераваць гэтае пытанне.

Летась, менавіта дзякуючы ўдзелу шматлікіх гарадзенскіх арганізацыяў і ініцыятываў, прайшло грандыёзнае, трохдзённае святкаванне сотых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гародні.

Сустрэча будзе разлічана на цікавыя, крэатыўныя ідэі і парады, а таксама на актыўны ўдзел беларусаў у святкаванні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя