Авацыі беластоцкім акторам ад індыйскага гледача
Драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі вярнуўся з гастроляў у Індыі. Спектакль «Помста» рэжысёра Генрыка Таляра індыйскія гледачы пабачылі на двух пляцоўках – у Нью-Дэлі ды на поўдні Індыі ў горадзе Дзібругарх.
Польская, а значыць еўрапейская тэатральная культура ў Індыі – экзатычная, кажа дырэктар беластоцкага тэатра Пётр Палторак, але яе вельмі пазітыўна сустрэлі гледачы.
– Спектакль быў прыняты з авацыямі. Падчас спектаклю гучала “Брава!”. Пасля выступлення акторы былі ў цэнтры ўвагі публікі. Шмат знаёмстваў запачаткавалася.
У Індыі Беластоцкі тэатр на гастролях быў ужо трэці раз. Гэтым разам спектакль „Помста” акторы паказалі на 20-ым найбуйнейшым тэатральным фестывалі ў Азіі.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота dramatyczny.pl