Аляксандр Дабравольскі: Заклікаем абараняць Канстытуцыю і суверэнітэт краіны



У Менску нагадалі пра 25-ыя ўгодкі прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося на сесіі Вярхоўнага Савету 13-га склікання ў сакавіку 1994 года.

Дэпутаты Вярхоўных Саветаў 12 і 13 склікання, якія працавалі ў першыя гады незалежнасці Беларусі і стваралі заканадаўчы, юрыдычны падмурак суверэнітэту краіны, правялі ў Менску сход, на якім прынялі адмысловы зварот да беларускага народу. Па словах былога дэпутата Вярхоўнага Савету 13 склікання Аляксандра Дабравольскага, галоўны вынік сходу, у якім узялі ўдзел некалькі дзясяткаў дэпутатаў – выпрацаваны зварот да беларускага народу.

 

Аляксандр Дабравольскі: Вынік сустрэчы – гэта прыняцце звароту з нагоды 25-годдзя Канстытуцыі з заклікам абараняць яе і абараняць суверэнітэт. Але вынікаў можа быць значна больш пасля таго, як пачне працаваць Дэпутацкі клуб, створаны з дэпутатаў, якія былі абраныя на дэмакратычных, ці больш-менш дэмакратычных выбарах. Яны павінны ўносіць свой уклад у жыццё грамадства і краіны.

Беларускае Радыё Рацыя