Дзятлаўская раёнка сем нумароў прысвяціла Канстанціну Астрожскаму



Дзятлаўская раённая газета “Перамога” у сямі нумарах апублікавала вялікі артыкул “Канстанцін Астрожскі” мясцовага краязнаўца, былога настаўніка Валерыя Петрыкевіча.

Артыкул прысвечаны гетману Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўнаму дзеячу, мецэнату і заснавальніку Дзятлава.  У артыкуле Валерый Петрыкевіч грунтоўна пазнаёміў чытачоў раённай газеты і жыццём і дзейнасцю Канстанціна Астрожскага, з усім тым, што ён зрабіў на карысць нашай Айчыны, на карысць праваслаўя і з тым, што гетман заклаў падмурак Дзятлава, фінансаваў пабудову Свята-Праабражэнскай царквы.

Дарэчы, у 2020 годзе ў Дзятлаве мяркуецца паставіць помнік Канстанціну Астрожскаму. Па словах Валерыя Петрыкевіча, гэта пытанне ўжо ўзгоднена з раённай уладай і Міністэрствам культуры Беларусі. Ідэю стварэння і ўстаноўкі помніка падтрымала Наваградская епархія і былы дзятлаўчанін, а цяпер кіраўнік федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, многія знакамітыя асобы, якія родам з Дзятлаўшчыны. 

Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава